З 21 па 27 лютага ў каледжы праходзіў тыдзень роднай мовы
27.02.2025З 21 па 27 лютага ў каледжы праходзіў тыдзень роднай мовы.
Навучэнцы ўдзельнічалі ў акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску"",удзельнічалі ў абласным дыктанце.
Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Навуменкі была арганізавана кніжная выстава,а таксама літаратурны марафон "Чытаем творы І.Навуменкі".
Да 90-годдзя з дня нараджэння Р.Барадуліна прайшоў вусны часопіс "Чароўныя напевы роднай мовы",літаратурная віктарына,у якой з задавальненнем прынялі ўдзел навучэнцы каледжа.
Закрыўся тыдзень конкурсам чытальнікаў вершаў,прысвечаных роднай мове.
