Тыдзень роднай мовы
22.02.2024
З 19 па 23 лютага ва ўстанове праходзіць Тыдзень роднай мовы.Мэта правядзення мерапрыемстваў:стварэнне ўмоў для павышэння ў навучэнцаў матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры; развіццё творчага мыслення навучэнцаў,; выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці, павагі да роднай краіны і роднай мовы.
Першы день тыдня пачаўся з урачыстай лінейкі.Потым працавала творчая майстэрня, дзе навучэнцы стваралі прыгожыя паштоўкі і віншавалі ўсіх са святам роднай мовы.Навучэнцы 253 групы правялі акцыю "Размаўляй са мной па-беларуску".
У конкурсе творчых работ "Пра мір і Радзіму на матчынай мове" адзначаны работы 259 групы(Бядзюк Анастасіі,Клімук Вікторыі).253 група(Касавец Карыны).
Да 110 годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова прайшоў літаратурны марафон""Чытаем творы Куляшова",а таксама прэзентацыя творчасці пісьменнікаў-юбіляраў.
У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы навучэнцы каледжа дабраахвотна прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Праведзены інфармацыйныя гадзіны "Славутыя сыны сваёй краіны".У конкурсе чытальнікаў вершаў, прысвечаных роднай мове, прынялі ўдзел амаль усе навучэнцы 1 і 2 курсаў.
Закрыццё тыдня адбудзецца 23 лютага.